БЕЛ Ł РУС

Гэта цікава: ці адрозніваецца вада ў кране ад вады ў трубах ацяплення?

5.01.2025 / 21:6

Nashaniva.com

Ці адрозніваецца пітная вада ў кране ад вады ў трубах ацяплення, спытаў дапытлівы жыхар Брэста праз выданне «АіФ». Вось што адказалі ў ЖКГ.

Так, адрозніваецца, расказалі ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы. Якасць халоднай і гарачай вады, якая падаецца на пітныя патрэбы, адпавядае патрабаванням дзейных нарматыўных прававых актаў на пітную ваду.

Унутрыдамавыя сістэмы цеплазабеспячэння забяспечаны хімічна ачышчанай вадой. Гэта вада, з якой выдалены солі калянасці. Акрамя гэтага, яна дэаэраваная, гэта значыць не змяшчае кісларод. Робіцца гэта для таго, каб паменшыць каразійныя працэсы ў трубах і ў радыятарах (батарэях), якія ўсталяваны ў кожнай кватэры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула