БЕЛ Ł РУС

Ад заўтра ў Беларусь можна будзе заязджаць па расійскіх візах

10.01.2025 / 19:21

Nashaniva.com

З 11 студзеня 2025 года ў сілу ўступае пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз, паведамляе Міністэрства замежных спраў. Гэта значыць, што іншаземцы, якія маюць візу адной з краін, змогуць свабодна ўязджаць і перамяшчацца па тэрыторыі іншай.

Фота ілюстрацыйнае

Адпаведнае пагадненне было падпісана ў чэрвені 2020 года, але дзейнічаць пачынае толькі цяпер.

Замежным грамадзянам з візамі адной з краін цяпер не трэба будзе асобна афармляць візу для іншай, калі яны захочуць наведаць абедзве краіны. Акрамя таго, калі турыст прыязджае з трэцяй краіны, яго тэрмін знаходжання будзе адлічвацца з моманту перасячэння мяжы адной з дзяржаў.

Дзеянне пагаднення не распаўсюджваецца на іншаземцаў з абмежаваннямі на ўезд.

Паміж Беларуссю і Расіяй ёсць шэсць памежных пунктаў, дзе іншаземцам можна будзе перасякаць мяжу. 

Чытайце таксама:

Wizz Air адмовіў беларусцы з польскім праязным дакументам у пасадцы на рэйс на Кіпр

Візавы цэнтр Італіі прыпыніў запіс па жывой чарзе

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Каментары да артыкула