БЕЛ Ł РУС

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына

11.01.2025 / 16:41

Nashaniva.com

Грамадзяне патэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі, што недалёка ад ляснога масіву ў Ляхавіцкім раёне знайшлі мёртвага мужчыну. На месцы здарэння знайшлі цела 59-гадовага мясцовага жыхара. Пры гэтым ягонае адзенне знаходзілася побач.

Фота ілюстрацыйнае

Следчыя высветліілі, што напярэдадні мужчына ўжываў спіртныя напоі. Гэта пацвердзіла і жонка памерлага, з якой ён кантактаваў у той дзень.

Для высвятлення дакладнай прычыны смерці чалавека была прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Паводле заключэння спецыялістаў, смерць мужчыны не мела гвалтоўнага характару, ён памёр ад агульнага пераахаладжэння арганізма.

Пры правядзенні хімічнай экспертызы ў крыві загінулага канцэнтрацыя алкаголю складала 2,0 праміле, што адпавядае сярэдняй ступені вострай інтаксікацыі. Што прымусіла мужчыну зняць з сябе вопратку, крыніца не паведамляе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула