БЕЛ Ł РУС

У Грамадзянскі кодэкс унеслі забарону на валютную арэнду

13.01.2025 / 16:21

Nashaniva.com

У Беларусі да канца 2024 года часова забаранялася прывязваць да замежнай валюты арэндную плату за карыстанне маёмасцю. Гэтая норма афіцыйна не падоўжаная, аднак гэтую забарону збіраюцца замацаваць у Грамадзянскім кодэксе. Пры гэтым нават не спатрэбіцца прымаць спецыяльны закон, піша Myfin.by.

У законапраект «Аб спажывецкім крэдыце і спажывецкай мікрапазыцы», прыняты Палатай прадстаўнікоў 10 студзеня 2025 года ў другім чытанні, уключаная папраўка ў Грамадзянскі кодэкс, якая прадугледжвае, што ў дамове арэнды (акрамя дамовы лізінгу) памер арэнднай платы можа вызначацца толькі ў беларускіх рублях.

Абмежаванне права арэндадаўца вызначаць у дамове памер арэнднай платы ў валютным эквіваленце выкарыстоўвалася з 23 верасня 2022 года да 31 снежня 2024 года на падставе законаў ад 18 ліпеня 2022 года № 197-З і ад 5 студзеня 2024 № 347-З «Аб змене законаў па пытаннях рынку каштоўных папер».

У абгрунтаванні закона гаварылася, што гэтая мера прымалася «ў мэтах працягу працы па дэвалютызацыі эканомікі, выключэння магчымасці выкарыстання пры заключэнні дамоў арэнды грашовых адзінак замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі».

Чытайце таксама:

З аўкцыёну прадаюць частку вядомага будаўнічага рынку ва Уруччы

Дзе ў Еўропе лепш за ўсё інвеставаць у нерухомасць у 2025 годзе?

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Каментары да артыкула