БЕЛ Ł РУС

Спявачка Шакіра ўзнагароджана медалём Міжнароднай арганізацыі працы

9.03.2010 / 12:28

daylife.com

Сусветна вядомая спявачка Шакіра адзначана ўзнагародай Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Заснавальніца дабрачыннага фонду Barefoot узнагароджана за высілкі ў справе абароны правоў моладзі.

Міжнародная арганізацыя працы прызнала ўнёсак зоркі сусветнай эстрады ў забеспячэнне доступу дзяцей да паслуг у сферы адукацыі ды прадухіленні дзіцячай працы і таксама ў пашырэнне занятасці моладзі.

«Агульнымі высілкамі мы можам дамагчыся, каб адукацыя і дастойная праца сталі рэальнасцю для ўсіх», — заявіла Шакіра на цырымоніі ўручэння ўзнагароды. Яна падкрэсліла, што для дасягнення рэальных пераменаў неабходна дзейнічаць адначасова на сацыяльным, эканамічным і экалагічным кірунках.

Заснаваны Шакіры дабрачынны фонд забяспечвае харчаваннем больш за 6 тыс. дзяцей у Калумбіі

і дапамагае ім атрымаць адукацыю.

Акрамя таго, фонд фінансуе праекты па навучанні і працаўладкаванні маладых бацькоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула