БЕЛ Ł РУС

Палез у машыну па чахол, і стрэльба стрэліла. Падрабязнасці трагедыі, у якой дзед выпадкова застрэліў унука

15.01.2025 / 13:24

Nashaniva.com

Сям'я паехала паляваць на зайца ў Лідскім раёне. Усё скончылася гібеллю васьмігадовага хлопчыка.

Трагедыя здарылася ў мінулую суботу ў адной з паляўнічых гаспадарак на мяжы Лідскага і Дзятлаўскага раёнаў. Дзядуля, бацька і васьмігадовы хлопчык прыехалі з Бярозаўкі паляваць на зайца. Знаёмы з сітуацыяй паляўніцтвазнаўца распавёў Onliner.by, што адбыўся няшчасны выпадак.

«Я там не быў, але чуў, што яны ўжо збіраліся садзіцца ў машыну, калі дзядуля палез туды па чахол, каб пакласці стрэльбу. Стрэльба была не разраджаная і стрэліла проста ў хлопчыка», — распавёў паляўнічы.

Выратаваць не ўдалося: машына імчалася насустрач хуткай дапамозе, але ў раёне вёскі Мінойты хлопчык памёр.

Вядома, што загінулае дзіця выхоўвалася ў добрай сям'і, вучылася ў адной са школ Бярозаўкі. Дырэктар школы ад каментароў адмовіўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула