У Маларыце з вайсковым аркестрам адкрылі стылізаваную лаўку ВІДЭА
Маларыцкая раённая газета «Голас часу» 15 студзеня паведаміла пра ўрачыстае адкрыццё ў гэтым раённым цэнтры Брэсцкай вобласці «яшчэ аднаго арт-аб'екта» — стылізаванай лаўкі «Культурная спадчына».
Звяртае на сябе ўвагу незвычайная пышнасць, з якой была абстаўленая гэтая ўрачыстасць.
Мала таго, што адкрываць арт-аб'ект сабралася каля трох дзясяткаў чыноўнікаў, дык адкрыццё яшчэ і суправаджалася выступленнем вайсковага аркестра.
Мерапрыемства было прымеркаванае да святкавання 85-годдзя з даты заснавання Маларыцкага раёна.
Чытайце таксама:
У Мінску разбіраюць цягнік над «Гарызонтам» — адзін з самых знакавых арт-аб'ектаў горада
У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ
На плоце магілёўскага прадпрыемства з'явіўся гістарычны мурал ФОТАФАКТ