Беларусь запрасіла БДІПЧ АБСЕ назіраць за выбарамі
Запрашэнне назіраць за выбарамі ў Беларусі было накіраванае Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, паведамляе МЗС.
«Па стане на 16 студзеня Цэнтрвыбаркамам акрэдытавана 456 міжнародных назіральнікаў з 49 краін свету. У іх ліку — парламентарыі з краін СНД і далёкага замежжа, прадстаўнікі цэнтральных выбарчых органаў замежных дзяржаў, рэгіянальных органаў улады, дыпламатычнага корпуса, незалежныя эксперты, — гаворыцца ў паведамленні МЗС. — Запрашэнні атрымалі выканкам і Міжпарламенцкая асамблея СНД, Парламенцкая асамблея АДКБ, Парламенцкі сход Саюзнай дзяржавы, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, Сакратарыят нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, маладзёжная арганізацыя Руху недалучэння.
Запрашэнне было таксама накіраванае Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ».