БЕЛ Ł РУС

Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент

17.01.2025 / 11:53

Nashaniva.com

Там папярэджваецца пра адказнасць за «экстрэмісцкую дзейнасць».

Перад выбарамі беларусаў, з якімі сілавікі праводзяць прафілактычныя гутаркі, прымушаюць падпісаць дакумент «аб недапушчальнасці парушэння закона». Там папярэджваецца пра адказнасць за «экстрэмісцкую дзейнасць». Асаблівая ўвага нададзеная ч. 1 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), паведамляе «Вясна».

Паведамляецца, што людзі могуць абскардзіць гэтае папярэджанне ў вышэйстаячага кіраўніка пракуратуры.

Вядома, што такія паперы прымушаюць падпісваць беларусаў па ўсёй краіне.

«Наша Ніва» паведамляла, што вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула