Мінчук разбіў пляшкай аўтамабіль, кіроўца якога пасігналіў яму
Фігурантам крымінальнай справы стаў жыхар Мінскага раёна, якому не спадабалася, што яго сябру-кіроўцу пасігналілі на дарозе. 31-гадовы мужчына ехаў з сябрам у аўто.
Ілюстрацыйнае фота
У нейкі момант аўтамабіль, які ехаў ззаду, пасігналіў, і мужчына папрасіў сябра спыніцца, каб «разабрацца» з іншым кіроўцам. Але апанент не стаў спыняцца для размовы, і фігурант узяў бутэльку з аўто і кінуў наўздагон у «канфліктную» машыну.
Шкода склала прыкладна 800 рублёў. Акрамя пакрыцця шкоды, мінчука чакае суд па артыкуле аб хуліганстве.