БЕЛ Ł РУС

У Германіі мужчына зачапіўся за цягнік і 20 хвілін ехаў з хуткасцю 280 кіламетраў у гадзіну

18.01.2025 / 16:39

Nashaniva.com

40-гадовы мужчына выжыў пасля таго, як праехаўся звонку хуткаснага цягніка ў Германіі. Ён выпадкова апынуўся на аўтасчэпцы паміж вагонамі, паведамляе The Guardian.

 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Пасажыр, які прыехаў з Венгрыі, курыў на платформе ў Баварыі, калі дзверы цягніка зачыніліся, у выніку ён вырашыў заскочыць на аўтасчэпку. Пазней ён патлумачыў паліцэйскім, што адважыўся на гэты адчайны ўчынак з-за багажу, які застаўся ў вагоне.

Гаворка ідзе пра цягнік Intercity Express, які ідзе праз усю краіну — з Мюнхена ў Любек. Мужчына на працягу 20 хвілін ехаў звонку цягніка з хуткасцю 280 кіламетраў у гадзіну. Праехаўшы так 32 кіламетры, відавочцы заўважылі пасажыра і паведамілі экіпажу.

Паліцыя ўдакладняе, што ў мужчыны не было дзейнага білета. Супраць яго вядуць расследаванне адносна безбілетнага праезду і дзеяннях, якія парушаюць нармальную працу прадпрыемства.

Пасажыраў заклікалі пазбягаць падобных «небяспечных для жыцця глупстваў».

Чытайце таксама:

У Мінску разбіраюць цягнік над «Гарызонтам» — адзін з самых знакавых арт-аб'ектаў горада

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў

Пад Мінскам мужчына загінуў пад коламі цягніка

Каментары да артыкула