У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых
30 чалавек атрымалі раненні, прытым стан 17 ацэньваецца як цяжкі або вельмі цяжкі, у выніку аварыі на крэславым пад'ёмніку на гарналыжным курорце Астун ў іспанскіх Пірэнэях. Інцыдэнт адбыўся ў суботу раніцай, піша Euronews.
Фота: X
Як мяркуюць іспанскія СМІ, зламалася адна са спражак у канцы пад'ёмніка. У выніку, як паведамляюць відавочцы, крэслы сталі моцна разгойдвацца ўверх і ўніз, некаторыя пры гэтым біліся аб зямлю.
Паведамляецца, што дзевяць пацярпелых знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, восем — у цяжкім.
Для аказання экстранай дапамогі былі задзейнічаны чатыры верталёты. Адна жанчына, якая лічыцца найбольш цяжкой пацыенткай, перавезеная на верталёце ў бальніцу ў Сарагосе.
Гарналыжны курорт быў цалкам эвакуіраваны і закрыты. Прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс выказаў словы падтрымкі пацярпелым і заявіў, што шакаваны гэтай навіной.
Чытайце таксама:
У Германіі мужчына зачапіўся за цягнік і 20 хвілін ехаў з хуткасцю 280 кіламетраў у гадзіну
У рухавіках самалёта Jeju Air, які разбіўся ў Паўднёвай Карэі, выяўлена пер'е