БЕЛ Ł РУС

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ

18.01.2025 / 19:41

Nashaniva.com

У Беларусі прадставілі новы аўтамабіль, які будзе дапамагаць супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сітуацый. Кадрамі падзяліўся Дзяржкамваенпрам.

Фота: Дзяржкамваенпрам

Машына створана на базе МЗКЦ-4503А, а яе галоўная задача — хуткая дастаўка ратавальнікаў да месца надзвычайнай сітуацыі.

Новы грузавік для МНС Беларусі, як заяўляецца, зможа дабрацца ў самыя цяжкадаступныя месцы. Таму новы транспарт маюць намер выкарыстоўваць таксама для правядзення пошукава-выратавальных работ і аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым.

Фота: Дзяржкамваенпрам

Першыя экзэмпляры ўжо паставілі ратавальнікам, хутка новыя машыны заступяць на дзяжурства.

Фота: Дзяржкамваенпрам

Чытайце таксама:

42 чалавекі загінулі на пажарах у Беларусі з пачатку года

У Мінску мужчына праваліўся на Свіслачы пад лёд

У Мінску патушылі пажар на плошчы 80 квадратных метраў

Каментары да артыкула