Самы скандальны токен 2024 года перажыў яго ненадоўга. Hamster Kombat закрываюць
Самы папулярны токен 2024 года Hamster Kombat блізкі да канчатковага закрыцця. Крыптабіржа Bybit анансавала ягонае будучае выключэнне з лістынга. Рашэнне тлумачыцца нізкай ліквіднасцю.
У верасні стваральнікі правялі лістынг токена HMSTR, але курс манеты на крыптабіржы хутка абваліўся, а гульцы страцілі ўсе укладзеныя ў телеграм-гульню сілы. Ужо да лістапада Hamster Kombat страціў 58% аўдыторыі (замест 110 мільёнаў на бот былі падпісаныя толькі 45,9 мільёна), а цяпер, у студзені 2025-га, іх засталося 16 мільёнаў.
Цяпер жа завяршылася і прасоўванне Hamster Kombat на крыптарынку. Біржа Bybit абвясціла аб выключэнні спотавай пары HMSTR/EUR з лістынга, прычына — нізкая ліквіднасць.
«Гэтае рашэнне прынята ў адпаведнасці з пратаколам дэлістынгу, мэтай якога з'яўляецца забеспячэнне найлепшых умоў гандлю і абарона трэйдараў ад рэзкай валацільнасць цэнаў», — гаворыцца на сайце пляцоўкі.
Курс манеты Hamster Kombat сапраўды крытычна падае. На самай папулярнай крыптабіржы Binance па стане на 15:00 18 студзеня 2025 года курс токена «Хамяка» складаў $0,003.
На старце продажаў паказчыкі токена дасягалі $0,011, а да кастрычніка ўпалі да адзнакі $0,004. У лістападзе курс трошкі павялічыўся, але гэтага ўсё адно не хапіла для нармальнага гандлю на рынку.
У Bybit удакладнілі, што спыняць гандаль HMSTR/EUR 24 студзеня ў 8:00 UTC (11:00 па Мінску), але працягнуць падтрымку спотавых пар HMSTR/USDT і HMSTR/USDC.
Токен «Хамяка» па-ранейшаму можна будзе вывесці, але пасля 24 студзеня ўсе адкладзеныя ордэры будуць аўтаматычна выдаленыя.
Чытайце таксама:
Мільёны людзей няспынна клікаюць на выяву хамяка на тэлефоне, каб атрымаць грошы. Як гэта працуе?
Арганізатары Hamster Kombat раздалі манеты. Колькі атрымалі ўдзельнікі?
Расійскі след у шалёна папулярнай гульні Hamster Kombat усё больш відавочны