БЕЛ Ł РУС

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны

20.01.2025 / 13:11

Nashaniva.com

Труп з калюча-рэзанымі раненнямі быў выяўлены ў двары дома на Кутузаўскім праспекце ў Маскве.

Жанчына знаходзілася ў машыне «Запарожац», накрытай брызентам. Аўтамабіль належыць вядомаму расійскаму акцёру Гошу Куцэнку, піша Baza.

Падазраваны ў забойстве — 30-гадовы Альберт Абдулін — ужо затрыманы. Ён прызнаў сваю віну. Паводле яго слоў, канфлікт з жанчынай узнік на фоне ўжывання алкаголю.

У ходзе сваркі ён двойчы ўдарыў яе нажом, а затым схаваў цела ў прыпаркаванай машыне.

Расследаванне працягваецца, і паліцыя ўстанаўлівае ўсе акалічнасці здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула