БЕЛ Ł РУС

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана

20.01.2025 / 14:18

Nashaniva.com

Папа Францішак у сакавіку плануе прызначыць губернатарам Ватыкана манахіню Рафаэлу Петрыні. Пра гэта ён распавёў у эфіры італьянскага ток-шоу Che tempo che fa («Якое надвор'е»), паведамляе «Нямецкая хваля». 

Рафаэла Петрыні і Папа Францішак. Фота: vaticannews.va

Такім чынам, упершыню ў гісторыі Ватыкана яго губернатарам стане жанчына.

Рафаэла Петрыні заменіць на пасадзе кіраўніка ўрада горада-дзяржавы архіепіскапа Фернанда Вергеса Альсагу, якому 1 сакавіка споўніцца 80 гадоў. З 2021 года Петрыні займае пасаду генеральнага сакратара губернатарства Ватыкана.

«Праца жанчын у курыі (галоўны адміністрацыйны орган Святога Пасаду і Ватыкана) прасоўвалася павольна, але эфектыўна. Жанчыны спраўляюцца лепш за нас», — адзначыў папа рымскі ў эфіры ток-шоу.

У пачатку студзеня папа Францішак прызначыў манахіню Сімону Брамбілу кіраўніком дэпартамента, які курыруе рэлігійныя ордэны Каталіцкай царквы. Яна стала першай жанчынай у гісторыі, якая ўзначаліла адно з ведамстваў Ватыкана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула