БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне за «здзек з дзяржсцяга» будуць судзіць хлопца, які год таму выратаваў з возера пенсіянера

21.01.2025 / 13:45

Nashaniva.com

На 4 лютага судом Жлобінскага раёна запланаваны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да навучэнца Жлобінскага металургічнага каледжа Канстанціна Ціхамірава.

 Яго вінавацяць паводле артыкула 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Суддзя — Святлана Андрэева, піша «Гомельская вясна».

Адзначаецца, што пасяджэнне пройдзе не ў будынку суда, а ў каледжы, дзе вучыцца хлопец.

Год таму, на сцэне актавай залы гэтага ж каледжа, Канстанціна разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі — юнакі выратавалі пенсіянера з вады.

Пра гераічны ўчынак падлеткаў тады нават напісала прапагандысцкая «СБ» — хлопцы запаўзлі на лёд і змаглі выцягнуць з вадаёма пенсіянера і ўратаваць яму жыццё.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула