Сталі вядомыя новыя факты пра памерлага ў Антальі Сяргея Будніка
21.01.2025 / 19:33
54-гадовы беларус Сяргей Буднік, якога ўвечары 19 снежня знайшлі мёртвым на кватэры ў турэцкай Антальі, быў жыхаром Ліды, піша Hrodna.life.
Сяргей Буднік
Раней, у 2021 годзе, Сяргей Буднік займаў пасаду дырэктара УА «Лідскі дзяржаўны прафесійны ліцэй меліярацыйнага будаўніцтва».
Апошні раз Сяргея Будніка бачылі 12 студзеня. Цела накіравана ў морг Інстытута судовай медыцыны для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці. Следства вядзе аддзел па расследаванні забойстваў.
Раней было вядома, што 54-гадовы Сяргей Буднік перастаў адказваць сваім сябрам у WhatsApp, а таксама жонцы, якая знаходзілася не ў Турцыі.
Увечары 19 студзеня сябры прыйшлі праверыць яго ў кватэры. Калі ніхто не адчыніў дзверы, яны ўвайшлі, выкарыстоўваючы запасны ключ, і выявілі Сяргея, які нерухома ляжыць у крыві на канапе.
Сябры патэлефанавалі ў экстраныя службы. На месца прыбылі медыкі і паліцыя з аддзела, які займаецца забойствамі. Яны канстатавалі смерць мужчыны.
Чытайце таксама:
МЗС пацвердзіла смерць беларуса ў Антальі
54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі
Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады