Грамадства11

МЗС пацвердзіла смерць беларуса ў Антальі

У Міністэрстве замежных спраў пацвердзілі факт смерці грамадзяніна Беларусі ў Турцыі, паведамляе БелТА.

Сяргей Буднік. Крыніца: IHA

«Так, сапраўды 19 студзеня 2025 года ў Антальі (Турцыя) памёр грамадзянін Беларусі», — заявілі ў ведамстве.

Пасольства знаходзіцца ў кантакце з сям'ёй нябожчыка, праваахоўнымі органамі Турцыі і медустановай. Абставіны смерці ўдакладняюцца.

54-гадовы Сяргей Будніку пэўны час перастаў адказваць сваім сябрам у WhatsApp, а таксама жонцы, якая знаходзілася не ў Турцыі.

Увечары 19 студзеня сябры прыйшлі праверыць яго ў кватэры. Калі ніхто не адчыніў дзверы, яны ўвайшлі, выкарыстоўваючы запасны ключ, і выявілі Сяргея, які нерухома ляжыць у крыві на канапе.

Сябры патэлефанавалі ў экстраныя службы. На месца прыбылі медыкі і паліцыя з аддзела, які займаецца забойствамі. Яны канстатавалі смерць мужчыны.

Каментары1

  • Барадзед
    20.01.2025
    Загадка.

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць