«Ганьба Ёлупу Срольцу!» Ілан Маск абразіў нямецкага канцлера
Федэральнага канцлера Германіі Олафа Шольца папрасілі пракаментаваць жэст мільярдэра Ілана Маска правай рукой пасля інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Трампа, вельмі падобны да нацысцкага прывітання. Шольц абвінаваціў бізнэсмена ў «вельмі правых поглядах», а той у адказ апублікаваў абразлівы пост.
Ілан Маск і Олаф Шольц у 2022 годзе на заводзе Tesla ў Германіі
«У Еўропе і ў Германіі ў нас свабода слова. Кожны можа казаць што хоча, нават мільярдэр. Але для нас непрымальныя выпадкі, калі гаворка ідзе пра падтрымку вельмі правых поглядаў», — заявіў Олаф Шольц.
Той самы жэст Ілана Маска
Ілан Маск напісаў у сацсетцы X адказ: Shame on Oaf Schitz!
У гэтым паведамленні наўмысна зробленыя памылкі ў напісанні імя і прозвішча нямецкага канцлера — правільна будзе Olaf Scholz.
У тым варыянце, які напісаў Маск, фраза перакладаецца на беларускую мову прыкладна як «Ганьба Ёлупу Срольцу!»
У сваёй прамове пасля інаўгурацыі Трампа Маск дзякаваў ягоным выбаршчыкам, пасля чаго прыклаў руку да сэрца, а затым кінуў яе ўверх.
Такім жэстам раней у ЗША суправаджалі клятву вернасці ЗША. У 1942 годзе яго замянілі жэстам рукі на сэрца.
Чытайце таксама:
Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве
Маск адрэагаваў на абвінавачанні, што ён паказаў нацысцкі жэст
Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА