БЕЛ Ł РУС

У Індыі цягнік насмерць збіў 12 чалавек, якія выскачылі на пуці з іншага цягніка

22.01.2025 / 22:30

Nashaniva.com

У Індыі 12 чалавек загінулі ў штаце Махараштра на захадзе краіны пасля таго, як чуткі пра пажар у цягніку выклікалі паніку сярод пасажыраў. Некаторыя з якіх выскачылі з вагонаў і былі збітыя іншым саставам, які якраз ішоў па суседняй каляіне.

Аварыя адбылася за 400 км ад горада Мумбаі.

«Паводле папярэдніх звестак, унутры аднаго з вагонаў Pushpak Express з'явіліся іскры, і некаторыя пасажыры запанікавалі. Яны сарвалі стоп-кран, а некаторыя выскачылі на рэйкі ў той час, як па суседнім пуці ішоў цягнік Karnataka Express», — паведамілі ў інфармацыйным агенцтве PTI.

На месцы здарэння быў адпраўлены аварыйна-выратавальны цягнік. Прадстаўнік паліцыі паведаміў журналістам пра гібель пад коламі цягніка 12 чалавек, яшчэ некалькі атрымалі раненні. 

Чытайце таксама:

У Германіі мужчына зачапіўся за цягнік і 20 хвілін ехаў з хуткасцю 280 кіламетраў у гадзіну

Пад Мінскам мужчына загінуў пад коламі цягніка

Чыгуначнікаў перад выбарамі просяць сачыць за тымі, хто фатаграфуе цягнікі, і падазронымі замежнікамі

Каментары да артыкула