БЕЛ Ł РУС

У парку імя Уга Чавеса ў Мінску можа з’явіцца каток

23.01.2025 / 9:4

Nashaniva.com

У парку імя Уга Чавеса, размешчаным у раёне Каменнай Горкі, плануецца стварэнне катка. Пра гэта журналістам распавяла намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі «Мінскзелянбуда» Кацярына Кароткіна.

Парк імя Уга Чавеса. Фота: Мінск-навіны

На дадзены момант завершана праектаванне чацвёртай чаргі рэканструкцыі парка. Пачатак будаўнічых работ запланаваны на вясну-лета.

Чацвёртая чарга будзе ў асноўным прысвечана спартыўнай тэматыцы. У парку, акрамя катка, з’явяцца пляцоўкі для воркаўту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула