Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO
Кароткая сустрэча адбылася ў рамках Форума ў Давосе.
Марк Рутэ і Святлана Ціханоўская. Фота з фэйсбука Франака Вячоркі
Дэмакратычная лідарка выказала жаданне працягваць палітычны дыялог з альянсам. Яны дамовіліся на сустрэчу ў найбліжэйшыя тыдні пасля «выбараў» у Беларусі, паведамляе Белсат.
Марк Рутэ прадставіў Ціханоўскую як прэзідэнта Беларусі.