БЕЛ Ł РУС

У Асіповічах васьмімесячнае дзіця шпіталізавана з апёкамі 40% цела

24.01.2025 / 10:20

Nashaniva.com

Апёкі дзіця атрымала дома 23 студзеня, калі перакуліла на сябе электрачайнік з гарачай вадой, які стаяў на стале, паведамляе МНС

Ратавальнікі папярэджваюць: каб пазбегнуць такіх трагедый, неабходна строга выконваць меры засцярогі. Награвальныя прыборы павінны знаходзіцца па-за дасяжнасцю дзяцей, а самі малыя — пад пастаянным наглядам дарослых.

Пры атрыманні апёкаў важна неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу, нават калі траўма здаецца нязначнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула