БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак вырас на 360 рублёў

24.01.2025 / 12:13

Nashaniva.com

Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў снежні склаў 2693,9 рубля, паведаміў Белстат.

Ён вырас у параўнанні з лістападам мінулага года больш чым на 360 рублёў. Але ў снежні заробак заўсёды значна вышэйшы, чым у папярэднія месяцы за кошт выплат у канцы года.

Калі браць «чыстымі», то сярэдні заробак складае 2316,7 рубля.

У Мінску сярэдні заробак «бруднымі» склаў 3792,5 рубля (3261,5 — «чыстымі»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула