БЕЛ Ł РУС

У Беларусі распрацавалі аэразоль для разумовай актыўнасці

24.01.2025 / 13:11

Nashaniva.com

Яго можна будзе набыць на аўтазаправачных станцыях, а таксама ў аптэках.

Фота: часопіс «Нафтахімія»

На мінскім прадпрыемстве «Крыон» распрацавалі новы прадукт — дыхальную сумесь пад брэндам «Дыхай лёгка».

Заяўляецца, што аэразоль прызначаны для «актывізацыі разумовай дзейнасці і зніжэння стамляльнасці». Onliner.by запытаў меркаванне медыкаў адносна гэтага прадукту.

Прэпарат будзе прадстаўлены ў індывідуальнай упакоўцы і, як абяцае вытворца, стане даступным для шырокай аўдыторыі. Вытворца адзначае, што сумесь, узбагачаная кіслародам, павысіць працаздольнасць і палегчыць канцэнтрацыю, напрыклад, у момант, калі кіроўцу цягне ў сон.

Дакладныя тэрміны выпуску пакуль не раскрываюцца. Мяркуецца, што прадукт можна будзе набыць на аўтазаправачных станцыях, а таксама ў гандлёвых кропках і аптэках.

Журналісты звярнуліся за каментарыем да доктара адной са сталічных паліклінік, які пацвердзіў патэнцыйную карысць ад вынаходніцтва і прадставіў спасылкі на міжнародныя даследаванні па гэтай тэме:

— Гэта сапраўды можа дапамагчы «засынаючым» кіроўцам крыху аднавіць форму. У даследаванні «Уплыў канцэнтрацыі кіслароду на стамляльнасць кіроўцы пры мадэляванні кіравання» было паказана, што падчас кіравання аўтамабілем пры паніжэнні канцэнтрацыі кіслароду моцна адчуваецца стамляльнасць. Было выказана меркаванне, што стамляльнасць можна паменшыць за кошт падачы кіслароду. Гэта сапраўды адчуваецца фізічна: пасля ўдыхання высокай канцэнтрацыі кіслароду зніжаецца агульная стамляльнасць і паскараецца хуткасць рэакцыі.

Таксама, паводле іншых міжнародных даследаванняў, пры ўдыханні сумесі з павышаным утрыманнем кіслароду часова ўзмацняліся кагнітыўныя функцыі ў людзей розных узроставых груп. Аднак трэба разумець, што, як і любое хімічна і біялагічна актыўнае рэчыва, кісларод мае шэраг паказанняў і супрацьпаказанняў, асабліва ў высокіх канцэнтрацыях, — тлумачыць доктар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула