БЕЛ Ł РУС

У Telegram распаўсюджваецца вірус-траян Mamont, які пытаецца: «Гэта ты?»

24.01.2025 / 14:9

Nashaniva.com

Найчасцей зламыснікі адпраўляюць файлы, суправаджаючы іх пытаннем: «Гэта ты на відэа?» (на фота), таксама слова «відэа» (фота) у розных варыяцыях выкарыстоўваецца ў назве файла.

Адначасова карыстальнікам прыходзіць файл з пашырэннем *.apk.

Калі яго адкрываюць, на тэлефон ставіцца дадатак. Пасля гэтага прылада можа быць заражаная вірусам Mamont.

Гэты траян можа чытаць push-апавяшчэнні, SMS-паведамленні і фатаграфіі з галерэі.

Акрамя таго, ён можа аўтаматычна перасылаць заражаныя файлы кантактам карыстальніка ў Telegram.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула