БЕЛ Ł РУС

Літоўскія памежнікі ўзмацнілі ахову мяжы з Беларуссю

25.01.2025 / 14:33

Nashaniva.com

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі літоўскія памежнікі павышаюць узровень пільнасці і нарошчваюць свае сілы.

 «Прыняты меры да яшчэ больш высокага ўзроўню аховы межаў, магчымасці рэагаваць на магчымыя інцыдэнты шляхам задзейнічання дадатковых сіл і дадатковых тэхнічных сродкаў. Пакуль асаблівых сігналаў няма», — паведаміў прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс.

Мяжа Літвы ахоўваецца ва ўзмоцненым рэжыме ўжо не першы год, гэта рабілася з пачатку міграцыйнага крызісу 2021 года.

Рэжым аховы межаў застаецца ўзмоцненым заўсёды — геапалітычная сітуацыя, прычым пры наяўнасці такіх суседзяў. На фоне беларускіх выбараў узровень пільнасці яшчэ павышаецца — узмоцнены рэжым пераходзіць у іншую, больш высокую фазу. Прадугледжана, што ў выпадку інцыдэнтаў могуць быць задзейнічаныя і іншыя ведамствы — сістэма нацыянальнай абароны, Служба грамадскай бяспекі, паліцыя, Саюз стралкоў Літвы», — сказаў Мішуціс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула