БЕЛ Ł РУС

Туск паабяцаў Орбану «наступствы», калі ён будзе блакаваць санкцыі супраць Расіі

25.01.2025 / 19:16

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск прыгразіў свайму венгерскаму калегу Віктару Орбану «наступствамі», калі той будзе блакаваць санкцыі Еўрапейскага саюза супраць Расіі. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Х.

Віктар Орбан. Фота: AP

«Калі Орбан сапраўды заблакуе еўрапейскія санкцыі ў ключавы для вайны момант, будзе абсалютна зразумела, што ў гэтай вялікай гульні за бяспеку і будучыню Еўропы ён гуляе ў камандзе Пуціна, а не ў нашай. З усімі наступствамі гэтага факту», — напісаў Дональд Туск.

Раней Віктар Орбан заяўляў, што Брусэль павінен адаптавацца да «новай сітуацыі» і скасаваць санкцыі супраць Расіі.

«Надышоў час нам выкінуць санкцыі з акна і ўсталяваць безсанкцыйныя адносіны з расіянамі. Гэта крыху далёка, але нам трэба над гэтым папрацаваць», — заявіў ён.

На думку венгерскага прэм'ера, небяспека вайны «значна адыдзе» з прэзідэнцтвам Трампа, а вось наступнай «самай вялікай крыніцай небяспекі» нібыта з'яўляюцца цэны на энерганосьбіты. Таксама Орбан заяўляў, што антырасійскія абмежаванні не спынілі вайну і не пашкодзілі расійскай эканоміцы.

Чытайце таксама:

Орбан запатрабаваў ад ЕС дамагчыся аднаўлення транзіту газу праз Украіну

Венгрыя і Славакія адмаўляюцца падпісваць супольную заяву Еўрасаюза адносна выбараў у Беларусі

ЕС выкарыстае караля Бельгіі і закон 1944 года, каб не даць Орбану размарозіць расійскія рэзервы

Орбан лічыць, што вайна скончыцца ў 2025 годзе, і прапануе Украіне два сцэнары

Каментары да артыкула