БЕЛ Ł РУС

Фота выпускнікоў мінскай школы прадаюць за 11 тысяч рублёў

27.01.2025 / 14:22

Nashaniva.com

Здымак выпускнікоў мінскай школы 1962 года выстаўлены на аўкцыёне з надзвычай высокім стартам — 11 тысяч рублёў. На фота — вучні 10 класа 2-й сярэдняй школы Мінска і іх настаўнікі, піша smartpress.by.

Асаблівую ўвагу да лота прыцягвае той факт, што сярод выпускнікоў ёсць Наталля Машэрава — дачка Пятра Машэрава, першага сакратара ЦК КПБ, які кіраваў рэспублікай з 1965 па 1980 год.

Аўтар аб’явы мяркуе, што на здымку могуць быць і іншыя вядомыя асобы, згадваючы таксама пра значнасць педагогаў, якія працавалі ў школе на вуліцы Чырвонаармейскай, дзе, па яго словах, навучаліся дзеці з эліты.

Цікава, што лот выстаўлены хутчэй для прыцягнення ўвагі і пошуку Наталлі Пятроўны Машэравай, чым для рэальнага продажу. Уладальнік фатаграфіі спадзяецца пагаварыць з ёй пра тыя часы. Такая высокая стартавая цана, верагодна, з’яўляецца толькі маркетынгавым ходам.

Для параўнання, большасць падобных здымкаў, прадстаўленых на платформе, ацэньваюцца ў значна больш сціплыя сумы — да 10 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула