БЕЛ Ł РУС

Загружаны мост у цэнтры Мінска закрыюць для руху да наступнай зімы

28.01.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Пуцеправод паміж вуліцай Маскоўскай і праспектам Незалежнасці закрыюць з 10 лютага да 1 снежня.

Фота: Мінск-навіны

Рух транспартных сродкаў па мосце будзе забаронены з 00:00 10 лютага да 00:00 1 снежня ў сувязі з правядзеннем яго капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй, пішуць «Мінск-навіны».

Акрамя таго, часовае абмежаванне руху транспарту ўвядуць на ўчастку вул. Бабруйскай ад вул. Ленінградскай да вул. Мяснікова з 00:00 10 лютага да 00:00 31 кастрычніка.

У дзейныя маршруты грамадскага транспарту будуць унесены нязначныя змены, месцы прыпынкаў застануцца ранейшымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула