БЕЛ Ł РУС

У Іванаўскім раёне ў лесе знайшлі косткі чалавека, які знік чвэрць стагоддзя таму

28.01.2025 / 16:59

Nashaniva.com

У міліцыю Іванаўскага раёна звярнуўся мясцовы жыхар, які расказаў, што знайшоў у лесе каля вёскі Стромец чалавечыя косткі. Міліцыянеры агледзелі месца знаходкі і знайшлі іншыя фрагменты костак, а таксама прадметы адзення.

Першапачаткова думалі, што парэшткі належаць аднаму з людзей, якія зніклі без вестак.

Экспертызу парэшткаў правялі спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Яны высветлілі, што гэта мужчынскія косткі. Быў вызначаны і прыкладны біялагічны ўзрост памерлага чалавека.

Вынікі генетычнай экспертызы засведчылі, што выяўленыя фрагменты костак належаць мужчыну 1921 года нараджэння, які лічыўся без вестак зніклым з 2001 года.

24 гады таму года пенсіянер пайшоў з дому і накіраваўся ў бок суседняй вёскі. З таго часу пра яго лёс нічога вядома не было.

Чытайце таксама:

У Віцебску раскрылі двайное забойства валютчыкаў 25-гадовай даўніны

У цэнтры Мінска знайшлі чалавечыя парэшткі. Каму яны належаць?

У капліцы пад Смаргонню панішчылі саркафагі і раскідалі чалавечыя парэшткі

Каментары да артыкула