БЕЛ Ł РУС

Загарэлася балота ў заказніку «Званец»

28.01.2025 / 22:42

Nashaniva.com

Міністэрства лясной гаспадаркі паведаміла, што ў Драгічынскім раёне пачаўся першы сёлета пажар у экасістэме.

Паводле паведамлення прэс-службы міністэрства, у Драгічынскім раёне гарыць балоцістая мясцовасць на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Званец».

Тушэнне пажару абцяжарана адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю, аднак пагрозы населеным пунктам, як сцвярджаецца, няма.

У той жа час адлегласць да найбліжэйшых лясоў складае каля 2-3 кіламетраў.

Тэрыторыя заказніка «Званец» уяўляе сабой найбуйнейшае ў Еўропе нізіннае балота мезатрофнага тыпу са шматлікімі адкрытымі мінеральнымі «выспамі», якое размешчана ў практычна бяссцёкавай плоскай нізіне на водападзеле басейнаў Буга і Прыпяці.

Фота: zvanec.by

Балоты гэтага тыпу раней былі шырока распаўсюджаныя на Беларускім Палессі, але большая іх частка была асушаная ў 1960-х гадах.

Менавіта на тэрыторыі заказніка «Званец» жыве самая вялікая ў свеце папуляцыя рэдкай птушкі — вяртлявай чаротаўкі. Самой птушкі на балотах цяпер, праўда, няма — на зіму яна адлятае ў паўднёвы вырай. 

Чытайце таксама:

Адпачынак на прыродзе. Топ-5 маляўнічых месцаў у Беларусі, дзе варта пабываць гэтай вясной

Беларусь — гэта балоты, і гэта выдатна! ФОТЫ Віктара Малышчыца

Дзе шукаць кажана-гіганта і рабога сусліка? Сем захапляльных фактаў пра дзікую прыроду Беларусі

Каментары да артыкула