БЕЛ Ł РУС

У Лідзе з-пад варты збег арыштаваны за рабунак

11.03.2010 / 11:06

Мужчына ўяўляе небяспеку, ён быў неаднаразова судзімы.

У Лідзе сёння каля 5 гадзіны раніцы з хірургічнага аддзялення гарадской бальніцы з‑пад варты збег арыштаваны за крадзёж і рабаванне мужчына 1953 года нараджэння.

Канвой ажыццяўлялі два супрацоўнікі міліцыі. Збеглы раней быў неаднаразова судзімы.

Па факце уцёкаў заведзена крымінальная справа па ч.1 арт .413 («Уцёкі з выпраўленчай установы асобы, што адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома або з‑пад варты») КК Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула