БЕЛ Ł РУС

На МКАД сутыкнуліся два грузавікі і легкавік. Загінуў кіроўца фуры

29.01.2025 / 12:25

Nashaniva.com

Аварыя адбылася ў сераду каля 09:50 на 10-м кіламетры вонкавага кальца МКАД, паведамляе ДАІ.

Фота: ДАІ

«Адбылося сутыкненне сядзельных цягачоў Renault, DAF і легкавога аўтамабіля Renault», — паведамілі ў ДАІ.

55-гадовы кіроўца адной з фур загінуў ад атрыманых цяжкіх траўмаў.

МНС паведаміла, што на момант дэблакіроўкі з кабіны кіроўца яшчэ быў жывы, але знаходзіўся без прытомнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула