Рачны трамвай заўважылі на вадасховішчы Дразды
Надвор'е дазволіла запусціць такі транспарт ужо цяпер.
Наведвальнікі і госці парк-гатэля на беразе гэтага вадасховішча цяпер могуць хутка дабрацца да аквапарка «Лебядзіны», які знаходзіцца на супрацьлеглым баку вадаёма, і вярнуцца назад, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Галоўнае».