БЕЛ Ł РУС

Узрост кіроўцаў некаторых транспартных сродкаў хочуць зменшыць да 17 гадоў

29.01.2025 / 19:30

Nashaniva.com

У Беларусі прапанавалі зменшыць узроставы парог для кіроўцаў аднаго з транспартных сродкаў з 18 да 17 гадоў, піша БелТА.

Па словах члена пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў Сяргея Давыдава, такая прапанова з'яўляецца адной з навацый законапраекта аб дарожным руху.

Так, праект закона прапануе знізіць з 18 да 17 гадоў ўзрост асоб, якія змогуць атрымліваць права кіравання самаходнай машынай сельскагаспадарчага прызначэння (катэгорыя F). Таксама хочуць прадугледзець павелічэнне максімальна дапушчальнай магутнасці рухавіка для колавых трактароў і самаходных машын катэгорый З, D, Е, F.

Калі закон будзе прыняты, то тады з 17 гадоў беларускія падлеткі змогуць атрымліваць правы на кіраванне трактарамі і камбайнамі. А значыць — ужо з другога курса прыцягвацца для працы ў сельгасарганізацыі. За гэта выступаў і Мінсельгасхарч.

Акрамя таго, Сяргей Давыдаў звярнуў увагу, што для аператыўнай рэалізацыі прапанаваных навацый у законапраект яшчэ ўнеслі змены, каб скараціць тэрмін уступлення ў сілу закона аб дарожным руху — з шасці да двух месяцаў.

Чытайце таксама:

«Гомсельмаш» апублікаваў статыстыку па вытворчасці камбайнаў. Гэта зусім не тое, што чакалася

На Дажынках з камбайна зрабілі мангал

Паляшук спрабаваў завесці самаробны трактар з дапамогай іншага самаробнага трактара і перакуліў яго на сябе

Каментары да артыкула