Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў
У гэтым сезоне Ліга чэмпіёнаў прайшла па-новаму з 36 камандамі. Кожны клуб гуляў восем матчаў, але не быў у нейкай асобнай групе, а была агульная табліца. Па выніках усіх паядынкаў вызначыліся восем найлепшых, што прайшлі адразу ў 1/8 фіналу, а таксама 16, што возьмуць удзел у стыкавых матчах.
Фота: Uefa.com
Прамыя пуцёўкі ў 1/8 фіналу зарабілі «Ліверпуль», «Арсенал», «Астан Віла», «Атлетыка», «Барселона», «Інтэр», «Баер», Ліль».
За астатнія восем пуцёвак у 1/8 фіналу ў стыкавых паядынках пазмагаюцца:
«Рэал», «Манчэстэр Сіці», «Мілан», «Ювентус», «Аталанта», «Баварыя», «Барусія», ПСЖ, «Брэст», «Манака», ПСВ, «Феенорд», «Сэлтык», «Спортынг» і «Бенфіка».
Лёсаванне пройдзе ў пятніцу.