БЕЛ Ł РУС

Выжылых на борце самалёта, што разбіўся ў Вашынгтоне, няма. У самалёце было некалькі фігурыстаў

30.01.2025 / 10:23

Nashaniva.com

Усе 64 чалавекі загінулі.

Фота: Julio Cortez / AP

Выжылых на борце самалёта, што ўпаў у Вашынгтоне, няма. Усе 64 чалавекі загінулі.

На борце знаходзіліся мінімум 14 фігурыстаў і трэнеры, у тым ліку расійскія фігурысты Яўгенія Шышкова і Вадзім Навумаў, — чэмпіёны свету 1994 года.

Імаверна, яны ляцелі з Уічыта (Канзас) у сталіцу ЗША. Ва Уічыта праходзіў чэмпіянат ЗША па фігурным катанні.

Самалёт пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Рональда Рэйгана сутыкнуўся з вайсковым верталётам і ўпаў у раку Патамак.

Пры падзенні борт раскалоўся на дзве часткі. Пошукавую аперацыю ўскладняе дрэннае надвор'е.

Чытайце таксама:

У Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з верталётам. На борце былі 64 чалавекі

Целы 18 загінулых дасталі з ракі пасля сутыкнення самалёта American Airlines з вайсковым верталётам у Вашынгтоне

Каментары да артыкула