БЕЛ Ł РУС

Калізей адрэстаўруюць

11.03.2010 / 14:01

КМ

Сёлета ў Рыме распачынаецца праект поўнай рэстаўрацыі Калізея.

Сёлета ў Рыме распачынаецца праект поўнай рэстаўрацыі Калізея. Пра гэта паведамляе ANSA.

На рэалізацыю праекта спатрэбіцца каля 20 мільёнаў еўра. Улады італьянскай сталіцы ўжо пачалі пошукі спонсараў як унутры краіны, так і за яе межамі.

Скончыць усе працы плануецца ў 2011 годзе. Пакуль невядома, ці будзе на час рэстаўрацыі Калізей зачынены для наведвальнікаў.

Калізей – самы вялікі са старажытнарымскіх амфітэатраў. Яго будаўніцтва скончылася ў 80-м годзе нашай эры. У ім адбываліся баі гладыятараў. Для турыстаў Калізей з’яўляецца сімвалам Рыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула