БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя рамана Змітра Вішнёва — 16 сакавіка

16.03.2010 / 14:11

16 сакавіка (аўторак) ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск ‑‑ Траецкае прадмесце — вул. Багдановіча, 13) пройдзе прэзентацыя рамана Змітра Вішнёва «Замак пабудаваны з крапівы»

Бяруць удзел:

Музычнае забяспячэнне ад гурта:«The Winter War In Tibet»

Уваход вольны

***

Раман «Замак пабудаваны з крапівы»:

Адбываецца персаніфікацыя лірычнага героя ў аўтара і наадварот. Здзек з чытача, але і здзек з пісьменніка. Руйнаванне традыцыі і перамыванне костак штучным каштоўнасцям. Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора «Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, але не абыякавасць. Рэкамендуецца ўсім аматарам прыгодаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула