БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых

1.02.2025 / 11:17

Nashaniva.com

У выніку ракетнага ўдару па жылым доме ў Палтаве загінулі чатыры чалавекі, яшчэ дзесяць атрымалі раненні, сярод іх дзіця. Ратавальнікі эвакуявалі 21 чалавека.

Удар прывёў да разбурэння пад'езда з першага па пяты паверх і выклікаў пажар. Пашкоджаны суседнія дамы і 12 аўтамабіляў. На месцы здарэння працягваюцца аварыйна-выратавальныя работы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула