БЕЛ Ł РУС

У краме цукеркі прадаваліся па 0 рублёў

1.02.2025 / 15:13

Nashaniva.com

Карыстальнік TikTok з Магілёва зняў відэа, якое набрала амаль 400 тысяч праглядаў.

У роліку ён паказаў стэлаж у адной з крамаў сеткі «Еўраопт», дзе цукеркі былі пазначаныя цэннікам 0 рублёў 00 капеек. Прычым такі кошт быў указаны на трох узроўнях стэлажа, піша Onliner.by.

У каментарыях карыстальнікі падзяліліся на два лагеры. Адны шукалі адказ, ці можна забраць тавар бясплатна, другія заклікалі не злоўжываць памылкай, бо за такі недагляд могуць пакараць супрацоўнікаў крамы.

@wiseriderstas #ценыудивляют #удивительныецены #даром #лучшаяцена ♬ оригинальный звук - Wise Rider Stas

Гэта не першы выпадак падобных цэннікаў у сетцы «Еўраопт».

У 2022 годзе адзін з пакупнікоў спрабаваў узяць 12 бутэлек алкаголю з аналагічным коштам, але касір адмовіўся прабіваць тавар. Па законе касіры абавязаны прадаваць тавар па цане, указанай на цэнніку — гэтае патрабаванне дзейнічае з 2019 года.

Аднак юрыст Іван Райкевіч патлумачыў, што суды нярэдка разглядаюць такія сітуацыі інакш. У такіх выпадках суды нярэдка адмаўляюць у задавальненні патрабаванняў спажыўца аб прымусе да заключэння дамовы.

Але ў дадзеным выпадку адсутнічае эканамічная выгада для прадаўца і маецца тэхнічны збой (пра што прадавец абавязкова скажа), інфармацыя аб няправільна названай цане даведзена да спажыўца.

Як паказвае практыка, у такіх выпадках спажыўцу, верагодна, будзе адмоўлена ў задавальненні яго патрабаванняў, — кажа юрыст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула