БЕЛ Ł РУС

БПЛА атакавалі прадпрыемствы ў Валгаградзе і Астраханскай вобласці

3.02.2025 / 08:33

Nashaniva.com

Ноччу дроны хвалямі атакавалі НПЗ у Валгаградзе, а ў Астраханскай вобласці — газаперапрацоўчы завод. 

У сеціве пішуць, што дроны трапілі ва ўстаноўкі Астраханскага газаперапрацоўчага завода, ён спынены. Таксама быў атакаваны газаправод.

 У Валгаградзе пасля атакі беспілотнікаў у некалькіх раёнах знікла святло. 

Па інфармацыі Мініабароны РФ, ноччу 3 лютага СПА збіла 70 беспілотнікаў. 

27 БПЛА, паводле ведамства, знішчаныя над тэрыторыяй Растоўскай вобласці, 25 БПЛА — над Валгаградскай вобласцю, сем — над Астраханскай, пяць — над Варонежскай, чатыры — над Белгародскай, два — над Курскай вобласцю.

Са слоў Валгаградскага губернатара Бачарова, пры падзенні абломкаў узніклі «лакальныя ўзгаранні на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода, якія былі аператыўна лакалізаваныя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула