БЕЛ Ł РУС

Харкаўскі сурок Цімка ўпершыню за 21 год не выйшаў да людзей

3.02.2025 / 09:58

Nashaniva.com

70 — 80% прадказанняў Цімкі спраўджваюцца.

Фота: Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Каразіна

Харкаўскія суркі з дынастыі Цімкі не з’явіліся на публіцы ў Дзень сурка, парушыўшы шматгадовую традыцыю ўпершыню за 21 год, паведамляе kp.ua.

Праз анамальна цёплую зіму жывёлы не ўпадалі ў спячку, але навукоўцы вырашылі не запрашаць гасцей на момант прадказання, каб не напалохаць суркоў.

— Кажа, што сёлета вясна нікуды і не сыходзіла. Яна ў нас ёсць і будзе. Абавязкова будзе вясна. Але яшчэ могуць быць маразы, невялікія. І сняжок яшчэ можа накрыць зямлю, — перадаў журналістам прадказанне суркоў загадчык біястанцыі Уладзімір Грубнік.

Паводле слоў загадчыка біялагічнай лабараторыі «Усходнія стэпы» Уладзіміра Грубніка, 70-80% прадказанняў Цімкі спраўджваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула