БЕЛ Ł РУС

Ва Узброеных сілах — праверка баявой гатоўнасці. Будзе прызыў з запасу

3.02.2025 / 10:36

Nashaniva.com

Ва Узброеных сілах пачынаецца праверка баявой гатоўнасці. Кіраўнік праверкі: начальнік Генеральнага штаба — Павел Муравейка, паведамляе Мінабароны.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

У ходзе праверкі будзе ацэньвацца гатоўнасць і здольнасць механізаваных часцей і падраздзяленняў выконваць задачы па прызначэнні.

Паведамляецца, што байцам, у тым ліку ваеннаабавязаным з запасу, трэба будзе выканаць «увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да ўжывання, выйсці ў прызначаныя раёны».

Асноўныя практычныя дзеянні будуць праходзіць пры правядзенні вучэнняў і трэніровак рознага маштабу на палігонах і незнаёмых участках мясцовасці. 

У ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула