У Мінску кіроўца здаваў назад з паркоўкі і ўрэзаўся ў тралейбус
Вадзіцель «Opel» не заўважыў на дарозе грамадскі транспарт.
Фота: МУС
Аварыя здарылася на вуліцы Куйбышава. 45-гадовы кіроўца Opel, выязджаючы з паркоўкі заднім ходам, не пераканаўся, што на дарозе нікога няма, і сутыкнуўся з тралейбусам.
Фота: МУС
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Машына і тралейбус атрымалі пашкоджанні.