БЕЛ Ł РУС

Вайскоўца, асуджанага на 19 гадоў, хочуць перавесці на турэмны рэжым

3.02.2025 / 15:09

Nashaniva.com

Дзмітрыю Пазнякову збіраюцца ўзмацніць пакаранне.

Дзмітрый — ураджэнец Узбекістана. Служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, потым працаваў намеснікам каменданта ў Брэсцкай вайсковай камендатуры, а таксама выкладаў на вайсковым факультэце БДУ. Яго затрымалі 9 жніўня 2023 года. Паводле прапагандыстаў, Пазнякоў быў завербаваны польскімі спецслужбамі. У лістападзе 2023-га палітвязня асудзілі за «здраду дзяржаве» да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго адправілі ў наваполацкую калонію № 1, піша «Вясна».

Паводле інфармацыі «Вясны», у калоніі палітвязня катавалі з ужываннем электрашокера, прымушалі падпісваць дакументы і пустыя аркушы. Акрамя гэтага, яго неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Дома Дзмітрыя чакаюць жонка і двое дзяцей.

Цяпер стала вядома, што 14 лютага ў Наваполацку адбудзецца суд па замене Дзмітрыю рэжыму на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Хрыпач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула