БЕЛ Ł РУС

Былы канцлер Германіі праходзіць клінічнае лячэнне ад «эмацыянальнага выгарання»

4.02.2025 / 14:46

Nashaniva.com

Нямецкаму палітыку дыягназавалі «эмацыянальнае выгаранне» тады, калі яму трэба было сведчыць у парламенцкай следчай камісіі, піша Bild.

Герхард Шродэр. Фота: Burhan Ozbilici / AP

80-гадовы Герхард Шродэр у студзені «па стане здароўя» адмовіўся ад дачы паказанняў у парламенцкай следчай камісіі, якая расследуе будаўніцтва спрэчнага газаправода «Паўночны паток — 2».

Па інфармацыі нямецкага агенцтва DPA, у заяве для камісіі ўрач апісаў стан былога канцлера як «тыповы сіндром эмацыянальнага выгарання з прыкметамі глыбокай стомленасці і выяўленым дэфіцытам энергіі». У Шродэра заўважылі праблемы з канцэнтрацыяй і парушэнні сну.

Згодна высновы лекара, палітык быў не ў стане вытрымліваць фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі, звязаныя з допытам у следчай камісіі. 

Як піша Bild, пасля расійскага ўварвання ва Украіну партыя Шродэра дыстанцыянавалася ад яго. Кіраўніцтва партыі абвінавачвае палітыка ў шчыльных сувязях з Пуціным.

Чытайце таксама:

Герхард Шродэр прайграў пазоў Bild з-за інтэрв'ю Навальнага, які назваў яго «хлопчыкам на пабягушках у Пуціна»

«Калісьці я ім захапляўся… зараз адчуваю толькі пагарду» — рэдактар Bild пра юбілей Шродэра

Рэктарка БДУКМ распавяла, як «рассталася» з незадаволенымі супрацоўнікамі ўніверсітэта

Швед: Праз камісію па вяртанні вярнуліся 19 чалавек, дазвол атрымалі яшчэ 40 чалавек

Каментары да артыкула