БЕЛ Ł РУС

У Мінску з'явілася вакансія за 20 тысяч рублёў. Што за яна?

4.02.2025 / 14:49

Nashaniva.com

У агульнарэспубліканскім банку вакансій нядаўна з'явілася адразу некалькі вакансій з заробкам звыш 20 тысяч рублёў. Заробак у раёне 20 тысяч рублёў абяцаюць інжынерам-праграмістам і праграмістам. Вакансіі размясціла кампанія ТАА «ФлексіТэч».

Таксама кампаніі патрэбныя тэсціроўшчыкі, сістэмныя аналітыкі і кіраўнік праекта. Усяго ў кампаніі было заяўлена 22 вакансіі. Напрыклад, тэсціроўшчыку гатовыя плаціць ад 13 660 да 15 360 рублёў, кіраўніку праекта — ад 14 340 да 22 190 рублёў.

Адзначым, што сярэдні заробак па выніках снежня з сферы інфармацыі і сувязі склаў каля 7,4 тысяч рублёў.

Што вядома пра гэтага наймальніка? Гэта расійская IT-кампанія. Яна аказвае шырокі спектр паслуг — ад распрацоўкі праграмнага забеспячэння да кансалтынгу і аўтаматызацыі, а таксама займаецца распрацоўкай сайтаў (ад лаканічных візітовак да шматфункцыянальных інтэрнэт-крам) і мабільных дадаткаў.

У Беларусі пра кампанію вядома няшмат, юрыдычная асоба была зарэгістраваная ў верасні 2024 года. Від дзейнасці паказаны як «кансультацыйныя паслугі ў галіне камп'ютарных тэхналогій».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула